Удзячнасць і прызнанне, павага і любоў
НАСТАЎНІК ОТ 15 ЛІСТАПАДА 2024 ГОДА №12 (1213)
Удзячнасць і прызнанне, павага і любоў
Выпускнік факультэта сацыяльна-педагагаічных тэхналогій
Данііл Жураўлёў павіншаваў БДПУ з 110-годдзем
Данііл ЖУРАЎЛЁЎ, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 3 г. Салігорска:
– Час студэнцтва – самы яскравы перыяд майго жыцця. Пакінуўшы alma mater у 2022 г., я паспеў вырасці ў кар’ерным плане. Два цудоўныя гады аддаў працы ў дзіцячым сацыяльным прытулку майго роднага горада Салігорска, а зараз з’яўляюся намеснікам дырэктара ў сярэдняй школе. За гэта хачу падзякаваць дэкану факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій В.В. Мартынавай. У свой час, заўважыўшы мае здольнасці і лідарскія якасці, яна даручыла мне ўзначаліць старастат ФСПТ. Атрыманы вопыт, безумоўна, пасадзейнічаў майму прафесійнаму станаўленню як будучага кіраўніка.
Сёння з асаблівай цеплынёй і настальгіяй узгадваю насычанае грамадскае жыццё факультэта і свой актыўны ў ім удзел. Карыстаючыся нагодай, хачу падзякаваць усім выкладчыкам, якія так шчодра дзяліліся з намі сваімі ведамі, вопытам падчас практычных і лекцыйных заняткаў. З гэтых заняткаў мы вынеслі самае важнае: павагу да нашай прафесіі, любоў да дзяцей, разуменне вялікай адказнасці за выхаванне новых пакаленняў беларусаў.
Напярэдадні вялікага свята хачу пажадаць усяму калектыву ўніверсітэта дабра, моцнага здароўя, аптымізму, новых прафесійных поспехаў.
Vivat, БДПУ!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя